Skip to content

Latest commit

 

History

History
37 lines (26 loc) · 1.87 KB

instanceof.md

File metadata and controls

37 lines (26 loc) · 1.87 KB

Аператар instanceof

Аператар instanceof параўноўвае канструктары двух аперандаў. Гэта карысна толькі для параўнання аб'ектаў не ўбудаваных тыпаў. Выкарыстоўванне на ўбудаваных тыпах не мае сэнсу, як і аператар typeof.

Параўнанне адвольных аб'ектаў

function Foo() {}
function Bar() {}
Bar.prototype = new Foo();

new Bar() instanceof Bar; // true
new Bar() instanceof Foo; // true

// Калі толькі прысвоім Bar.prototype аб'ект функцыі Foo,
// але не самаго экзэмпляра Foo
Bar.prototype = Foo;
new Bar() instanceof Foo; // false

Выкарыстоўванне instanceof з убудаванымі тыпамі

new String('foo') instanceof String; // true
new String('foo') instanceof Object; // true

'foo' instanceof String; // false
'foo' instanceof Object; // false

Варта адзначыць, што instanceof не працуе на аб'ектах, якія паходзяць з розных кантэкстаў JavaScript (напрыклад, розных дакументаў у web-браузеры), бо іх канструктары насамрэч не будуць канструктарамі тых самых аб'ектаў.

У заключэнне

Аператар instanceof мае быць выкарыстаны толькі для працы з аб'ектамі не ўбудаваных тыпаў якія паходзяць з аднаго кантэкста JavaScript. Як і ў выпадку з аператарам typeof, трэба пазбягаць любога іншага яго выкарыстання.