JavaScript не прадастаўляе класічную мадэль спадкаемства; замест гэтага, ён выкарыстоўвае прататыпную мадэль.
Негледзячы на тое, што гэта лічыцца адной з слабасцяў JavaScript, мадэль прататыпнага спадкаемства больш эфэктыўная за класічную. Напрыклад, даволі трывіальна пабудаваць класічную мадэль паверх прататыпнай мадэлі, у той час як адваротнае было б значна больш складаным.
JavaScript гэта адзіная шырока выкарыстоўваемая мова, якая падтрымлівае прататыпнае спадкаемства, таму можа спатрэбіцца час, каб прызвычаіцца да гэтай мадэлі.
Першая вялікая розніца заключаецца ў тым, што JavaScript выкастроўвае прататыпныя ланужкі.
Заўвага: простае выкарыстоўванне
Bar.prototype = Foo.prototypeпрывядзе да таго, што абодва аб'екта будуць выкарыстоўваць той жа прататып. Такім чынам, змены ў прататыпе любога з аб'ектаў паўплываюць на прататып іншага, што звычайна не ёсць пажаданым эфэктам.
function Foo() {
this.value = 42;
}
Foo.prototype = {
method: function() {}
};
function Bar() {}
// Пазначае прататыпам Bar новы асобнік Foo
Bar.prototype = new Foo();
Bar.prototype.foo = 'Hello World';
// Упэнімся, што Bar з'яўляецца дзейсным канструктарам
Bar.prototype.constructor = Bar;
var test = new Bar(); // стварае новы асобнік Bar
// Выніковы ланцужок прататыпаў
test [instance of Bar]
Bar.prototype [instance of Foo]
{ foo: 'Hello World', value: 42 }
Foo.prototype
{ method: ... }
Object.prototype
{ toString: ... /* і г.д. */ }
У вышэй прыведзеным кодзе аб'ект test атрымае спадчыну і ад Bar.prototype,
і ад Foo.prototype; такім чынам, ён будзе мець доступ да функцыі method, якая
вызначана ў Foo. А таксама доступ да ўласцівасці value
аднаго унікальнага асобніка Foo, які з'яўляецца яго прататыпам. Важна заўважыць,
што new Bar() не стварае новы асобнік Foo, але выкарыстоўвае функцыю,
пазначаную яго прататыпам; такім чынам, усе асобнікі Bar будуць выкарыстоўваць
тую ж уласціваць value.
Заўвага: не выкарыстоўвайце
Bar.prototype = Foo, бо гэта будзе ўказваць не на прататыпFoo, а на аб'ект фукцыіFoo. Таму ланцужок прататыпаў будзе праходзіць празFunction.prototype, а неFoo.prototype; па гэтай прычынеmethodне будзе прысутнічаць у ланцужку прататыпаў.
Калі адбываецца зварот да ўласцівасці, JavaScript пройдзе па ўсім ланцужку прататыпаў уверх да таго моманту, як знойдзе ўласціваць з запытаным імем.
У той момант, калі дасягнуты верх ланцужка - а менавіта Object.prototype - і ўсё яшчэ
не знойдзена адпаведная ўласцівасць, будзе вернута значэнне undefined.
Нягледзячы на тое, што ўласцівасць prototype выкарыстоўваецца мовай, каб пабудаваць ланцужок прататыпаў, магчыма прызначыць яму любое значэнне. Аднак, прызначэнне прымітываў будузе праігнараваным.
function Foo() {}
Foo.prototype = 1; // без эфекту
Прызначэнне аб'ектаў, як паказана ў прыкладзе вышэй, будзе працаваць, і дазволіць дынамічна ствараць ланцужкі прататыпаў.
Пошук уласцівасцяў, якія знаходзяцца высока ў ланцужку прататыпаў, можа негатыўна адбіцца на хуткасці выканання, і гэта можа быць прыкметным у кодзе, у якім чыннік хуткасці крытычны. У выпадку спробы доступа да неіснуючых уласцівасцяў будзе пройдзены ўвесь ланцужок прататыпаў.
У дадатак, пры ітэрацыі па ўласцівасцях аб'екта кожная уласціваць, што ёсць у ланцужку прататыпаў будзе апрацавана.
Адна з дрэнных магчымасцяў, што сустракаецца даволі часта — расшырэнне прататыпа
Object.prototype або аднаго з іншых убудаваных тыпаў.
Такая практыка называецца monkey patching і парушае інкапсуляцыю. Хаця папулярныя фрэймворкі, такія як Prototype шырока выкарыстоўваюць гэтую мачымасць, няма добрых матываў для нагрувашчвання ўбудаваных тыпаў дадатковай нестандартнай функцыянальнасцю.
Адзіным добрым матывам расшырэння убудаваных прататыпаў — гэта дадаванне функцыянала,
што з'явіўся у новых рухавіках JavaScript; напрыклад, Array.forEach.
Вельмі важна разумець, як працуе мадэль прататыпнага спадкаемства да таго, як пісаць код, які яе выкарыстоўвае. Таксама сачыце за даўжынёй ланцужка прататыпаў і драбіце іх, калі ёсць магчымасць, каб пазбегнуць праблем з прадукцыйнасцю. Таксама ўбудаваныя прататыпы ніколі не павінны расшырацца, акрамя як для таго, каб падтрымаць новыя магчымасці JavaScript.