Skip to content

Latest commit

 

History

History
80 lines (60 loc) · 4.42 KB

typeof.md

File metadata and controls

80 lines (60 loc) · 4.42 KB

Аператар typeof

Аператар typeof (разам з instanceof) магчыма найбольшая хіба мовы JavaScript, таму што ён амаль што цалкам зламаны.

Хаця instanceof усё яшчэ мае абмежаванае ўжыванне, typeof можа быць выкарыстаны толькі з адной мэтай, і гэта дарэчы не праверка тыпа.

Заўвага: Хаця для выкліка typeof можна выкарыстаць сінтаксіс функцыі, то бок typeof(obj), гэта не выклік функцыі. Дужкі будуць апрацоўвацца нармальна і вернутае значэнне будзе выкарыстана як аперанд аператара typeof. Не існуе функцыі typeof.

Табліца тыпаў JavaScript

Значэнне            Клас       Тып
-------------------------------------
"foo"               String     string
new String("foo")   String     object
1.2                 Number     number
new Number(1.2)     Number     object
true                Boolean    boolean
new Boolean(true)   Boolean    object
new Date()          Date       object
new Error()         Error      object
[1,2,3]             Array      object
new Array(1, 2, 3)  Array      object
new Function("")    Function   function
/abc/g              RegExp     object (function in Nitro/V8)
new RegExp("meow")  RegExp     object (function in Nitro/V8)
{}                  Object     object
new Object()        Object     object

У вышэй прыведзенай табыліцы, Тып паказвае значэнне вернутае аператарам typeof. Як можна пабачыць, гэта значэнне абсалютна не кансістэнтнае.

Клас паказвае значэнне ўнутраннай уласцівасці [[Class]] аб'екта.

З спецыфікацыі: значэнне [[Class]] можа быць быць адным з наступных радкоў. Arguments, Array, Boolean, Date, Error, Function, JSON, Math, Number, Object, RegExp, String.

Клас аб'екта

Адзіны спосаб атрымаць значэнне [[Class]] аб'екта - выклікаць метад Object.prototype.toString. Ён верне радок у наступным фармаце: '[object ' + valueOfClass + ']', напрыклад [object String] або [object Array]:

function is(type, obj) {
    var clas = Object.prototype.toString.call(obj).slice(8, -1);
    return obj !== undefined && obj !== null && clas === type;
}

is('String', 'test'); // true
is('String', new String('test')); // true

У вышэйпрыведзеным прыкладзе, Object.prototype.toString выклікаецца са значэннем this пазначаным як аб'ект чыё значэнне [[Class]] мае быць атрыманым.

Заўвага для ES5: у ECMAScript 5, для зручнасці, значэнне Object.prototype.toString для null і undefined было зменена з Object на Null і Undefined адпаведна.

Праверка вызначанасці пераменных

typeof foo !== 'undefined'

Вышэйпрыведзены код праверыць ці было вызначана foo; просты зварот да пераменнай прывядзе да ReferenceError. Гэта адзінае для чаго карысны typeof.

У заключэнне

Каб праверыць тып аб'екта, настойліва рэкамендуецца выкарыстоўваць Object.prototype.toString - гэта адзіны надзейны спосаб. Як паказана ў вышэйпрыведзенай табліцы, некаторыя значэнні вернутыя аператарам typeof не вызначаныя ў спецыфікацыі; такім чынам, яны могуць быць рознымі ў розных рэалізацыях.

Акрамя як для праверкі вызначанасці пераменнай, typeof мае быць пазбегнуты.