У JavaScript роўнасць значэнняў аб'ектаў можна вызначыць двумя спосабамі.
Аператар роўнасці складаецца з двух сімвалаў 'роўна': ==
JavaScript мае слабую тыпізацыю. Гэта значыць што аператар роўнасці прыводзіць тыпы аб'ектаў, каб параўнаць іх.
"" == "0" // false
0 == "" // true
0 == "0" // true
false == "false" // false
false == "0" // true
false == undefined // false
false == null // false
null == undefined // true
" \t\r\n" == 0 // true
Вышэй прыведзеная табліца паказвае вынікі прывядзення тыпаў, і гэта галоўная прычына
па якой выкаростоўванне == лічыцца дрэннай практыкай. Яно прыводзіць да памылак
якія цяжка адсачыць праз складаны механізм прывядзення тыпаў.
Акрамя гэтага, прывядзенне тыпаў таксама ўплывае на вытворчасць; напрыклад, радок мае быць ператвораны ў нумар, перад тым як быць параўнаным з іншым нумарам.
Аператар строгай роўнасці складаецца з трох сімвалаў 'роўна': ===.
Ён дзейнічае як звычайны аператар роўнасці, за выключэннем таго, што строгая роўнасць не прыводзіць аперанды да агульнага тыпу.
"" === "0" // false
0 === "" // false
0 === "0" // false
false === "false" // false
false === "0" // false
false === undefined // false
false === null // false
null === undefined // false
" \t\r\n" === 0 // false
Вышэй прыведзеныя вынікі значна больш зразумелыя і даюць магчымасць хутчэй выявіць памылкі ў кодзе. Гэта паляпшае код, а таксама дае прырост вытворчасці, у выпадку калі аперанды розных тыпаў.
Хоць абодва аператар == і === называюцца аператарамі роўнасці, яны паводзяць
сабе па рознаму калі хоць адзін аперанд тыпа Object.
{} === {}; // false
new String('foo') === 'foo'; // false
new Number(10) === 10; // false
var foo = {};
foo === foo; // true
Тут абодва аператанда параўноўваюцца на ідэнтычнасць, а не на роўнасць;
то бок будзе праверана, ці з'яўляюцца яны адным экзэмплярам аб'екта. Гэтак жа,
як is у Python, або параўнанне ўказальнікаў у C.
Настойліва рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі аператар строгай роўнасці. У выпадку, калі тыпы маюць быць прыведзеныя, гэта варта рабіць яўна, а не пакідаць іх на сумленні складаных правілаў прывядзення мовы праграмавання.