Skip to content

Latest commit

 

History

History
71 lines (50 loc) · 3.73 KB

casting.md

File metadata and controls

71 lines (50 loc) · 3.73 KB

Прывядзенне тыпаў

JavaScript - слаба тыпізаваная мова, таму прывядзенне тыпаў адбываецца паўсюль дзе магчыма.

// Гэтыя равенствы - праўдзівыя
new Number(10) == 10; // аб'ект тыпа Number пераўтвараецца у
                      // лікавы прымітыў, праз няяўны выклік
                      // метада Number.prototype.valueOf

10 == '10';           // Strings пераўтвараецца ў Number
10 == '+10 ';         // Троху вар'яцтва з радкамі
10 == '010';          // і яшчэ
isNaN(null) == false; // null пераўтвараецца ў 0
                      // які вядома ж не NaN

// Гэтыя равенствы - ілжывыя
10 == 010;
10 == '-10';

Заўвага для ES5: Лічбавыя літэралы, што пачынаюцца з 0 інтэрпрэтуюцца як васьмірычныя (Base 8). Падтрымка васьмірычнай сістэмы была прыбраная у ECMAScript 5 strict mode.

Каб пазбегнуць вышэйпрыведзеных праблемаў, настойліва ракамендуецца выкарыстоўваць аператар строгай роўнасці. Зрэшты, хоць гэта і пазбаўляе ад многіх распаўсюджаных праблемаў, існуе яшчэ шмат праблемаў, які ўзнікаюць праз слабую тыпізацыю JavaScript.

Канструктары ўбудаваных тыпаў

Канструктары ўбудаваных тыпаў, напрыклад, Number і String паводзяць сябе па рознаму, у залежнасці ад таго, выклікаюцца яны з ключавым словам new або без яго.

new Number(10) === 10;     // False, Object і Number
Number(10) === 10;         // True, Number і Number
new Number(10) + 0 === 10; // True, праз неяўнае прывядзенне

Выкарыстанне ўбудаванага тыпу, такога як Number у якасці канструкта створыць новы экзэмпляр аб'екта Number, але пры адсутнасці ключавога слова new функцыя Number будзе паводзіць сябе як канвертар.

У дадатак, выкарытоўванне літэралаў, або значэнняў якія не з'яўляюцца аб'ектамі прывядзе да дадатковых прывядзенняў тыпаў.

Лепшы варыянт - гэта яўнае прывядзенне да аднаго з трох магчымых тыпаў.

Прывядзенне да радка

'' + 10 === '10'; // true

Праз даданне да значэння пустога радка, яно лёгка прыводзіцца да радка.

Прывядзенне да лікавага тыпу

+'10' === 10; // true

Выкарыстоўваючы унарны аператар плюс, магчыма пераўтварыць значэнне ў нумар.

Прывядзенне да булевага тыпу

Выкарыстоўваючы аператар адмаўленне (!) двойчы, значэнне можна прыведзена да лагічнага (булевага) тыпу.

!!'foo';   // true
!!'';      // false
!!'0';     // true
!!'1';     // true
!!'-1'     // true
!!{};      // true
!!true;    // true