Усё ў JavaScript дзейнічае як аб'ект, апроч двух выключэнняў — гэта
null і undefined.
false.toString(); // 'false'
[1, 2, 3].toString(); // '1,2,3'
function Foo(){}
Foo.bar = 1;
Foo.bar; // 1
Часта распрацоўшчыкі думаюць, што лічбавыя літэралы не могуць быць выкарыстаны як аб'екты. Гэта праз тое, што сінтаксічны аналізатар JavaScript стараецца прывесці натацыю кропка пасля нумара да літэрала з плаваючай кропкай.
2.toString(); // уздымае SyntaxError
Ёсць некалькі падыходаў, якія могуць дазволіць выкарыстаць лікавыя літэралы як аб'екты'.
2..toString(); // другая кропка распазнаецца слушна
2 .toString(); // заўважце прабел з лева ад кропкі
(2).toString(); // 2 распазнаецца першым чынам
Аб'екты ў JavaScript таксама могуць быць выкарыстаныя як хэш-табліцы; яны ў асноўным складаюцца з іменаваных уласцівасцяў з адпаведнымі значэннямі.
Выкарыстоўваючы натацыю літэрала аб'екта — {} — магчыма стварыць
просты аб'ект. Гэты новы аб'ект пашырае Object.prototype і
не мае сваіх уласцівасцяў якія былі б вызначыныя.
var foo = {}; // новы пусты аб'ект
// новы аб'ект з уласціваццю 'test', якая мае значэнне 12
var bar = {test: 12};
Доступ да ўласцівасцяў аб'екта можа быць здейснены двумя спосабамі, праз кропкавую натацыю або натацыю з квадратнымі дужкамі.
var foo = {name: 'кацяня'}
foo.name; // кацяня
foo['name']; // кацяня
var get = 'name';
foo[get]; // кацяня
foo.1234; // SyntaxError
foo['1234']; // працуе
Натацыі працуюць амаль што ідэнтычна, з адзінай розніцай у тым, што натацыя з квадратнымі дужкамі дазваляе дынамічную устаноўку ўласцівасцяў і выкарыстанне імёнаў уласцівасцяў, якія інакш прывялі б да сінтаксічных памылак.
Адзіны спосаб выдаліць уласціваць з аб'екта — гэта выкарыстаць аператар delete;
пазначэнне уласціваці як undefined або null толькі прыбірае
значэнне звязанае з уласцівацю, але не ключ.
var obj = {
bar: 1,
foo: 2,
baz: 3
};
obj.bar = undefined;
obj.foo = null;
delete obj.baz;
for(var i in obj) {
if (obj.hasOwnProperty(i)) {
console.log(i, '' + obj[i]);
}
}
Вышэй прыведзены код вывядзе bar undefined і foo null — толькі baz быў
выдалены і таму адсутнічае ў вывадзе.
var test = {
'case': 'Я ключавое слова, таму я павінна быць пазначана як радок',
delete: 'Я таксама ключавое слова, таму і я' // уздымае SyntaxError
};
Уласцівасці аб'ектаў могуць быць пазначаныя як сімваламі, так і ў выглядзе радкоў.
Праз яшчэ адну хібу сінтаксічнага аналізатара JavaScript, вышэй прыведзены код
кіне SyntaxError у весіях ранейшых за ECMAScript 5.
Гэта памылка ўздымаецца праз тое, што delete - гэта ключавое слова; такім чынам,
яно мае быць пазначана як літэрал радка каб забяспечыць, што яно будзе какрэктна
інтэрпрэтавана старымі рухавікамі JavaScript.