Як і аператар in, цыкл for in праходзіць па ўсім ланцужку прататыпаў
пры ітэрацыі па ўласцівасцях аб'екта.
Заўвага: Цыкл
for inне ітэруе па уласцівасцях, у якіх атрыбутenumerableмае значэннеfalse; напрыклад, уласцівасцьlengthмасіва (Array).
// Атруцім Object.prototype
Object.prototype.bar = 1;
var foo = {moo: 2};
for(var i in foo) {
console.log(i); // вывядзе і bar і moo
}
Праз тое, што немагчыма памяняць паводзіны самаго цыкла for in, неабходна фільтраваць
непажаданыя ўласцівасці аб'екта ўнутры цыкла. У версіях ECMAScript 3 і пазней,
гэта можна зрабіць праз метад hasOwnProperty.
Пачынаючы з ECMAScript 5, Object.defineProperty можа быць выкарыстана з
enumerable роўным false, каб дадаць уласцівасці аб'екту такім чынам, што яны
не будуць пералічаны. У такім выпадку было б справядлівым меркаваць, што любая
enumerable уласціваць была дададзена адмыслова і прапусціць hasOwnProperty, бо
гэта робіць код больш шматслоўным і цяжэйшым для чытання. У бібліятэчным кодзе
hasOwnProperty мае быць усё роўна выкарыстаны, бо не варта рабіць здагадкі аб
тым, якія enumerable уласцівасці могуць пражываць у ланцужку прататыпаў.
Заўвага: праз тое, што
for inзаўсёды праходзіць праз увесць ланцужок прататыпаў, ён будзе працаваць усё марудней з кожным новым слоем спадкаемства.
// возьмем foo з прыкладу
for(var i in foo) {
if (foo.hasOwnProperty(i)) {
console.log(i);
}
}
Гэта адзіная правільная версія выкарыстоўвання цыкла. Дзякуючы выкарыстоўванню
hasOwnProperty, быдзе выведзена толькі moo.
Калі прыбраць hasOwnProperty, код будзе схільны да памылак у выпадку, калі
натыўныя прататыпы — напрыклад, Object.prototype — былі змененыя.
У новых версіях ECMAScript уласцівасці, пазначаныя як не enumerable, могуць быць
вызначыныя праз Object.defineProperty, змяншаючы рызыку ітэрацыі праз іх без
выкарыстання hasOwnProperty. Тым не менш, трэба быць уважлівым пры выкарыстанні
старых бібліятэк, такіх як Prototype, якая не выкарыстроўвае новымя магчымасці
ECMAScript.
Пры выкарыстоўванні гэтай бібліятэкі, цыклы for in, якія не выкарыстоўваюць
hasOwnProperty, гарантавана не будуць працаваць.
Рэкамендавана заўсёды выкарыстоўваць hasOwnProperty як у ECMAScript 3 або
ніжэй, так і ў бібліятэчным кодзе. У гэтых асяродках ніколі не варта рабіць
здагадкі аб тым, быў зменены натыўны прататып ці не. Пачынаючы з ECMAScript 5,
Object.defineProperty дазваляе пазначаць уласцівасці як не enumerable і прапускаць
выкарыстоўванне hasOwnProperty у кодзе праграмы.