Аператар instanceof параўноўвае канструктары двух аперандаў. Гэта карысна толькі
для параўнання аб'ектаў не ўбудаваных тыпаў. Выкарыстоўванне на ўбудаваных тыпах не
мае сэнсу, як і аператар typeof.
function Foo() {}
function Bar() {}
Bar.prototype = new Foo();
new Bar() instanceof Bar; // true
new Bar() instanceof Foo; // true
// Калі толькі прысвоім Bar.prototype аб'ект функцыі Foo,
// але не самаго экзэмпляра Foo
Bar.prototype = Foo;
new Bar() instanceof Foo; // false
new String('foo') instanceof String; // true
new String('foo') instanceof Object; // true
'foo' instanceof String; // false
'foo' instanceof Object; // false
Варта адзначыць, што instanceof не працуе на аб'ектах, якія паходзяць з розных
кантэкстаў JavaScript (напрыклад, розных дакументаў у web-браузеры), бо іх канструктары
насамрэч не будуць канструктарамі тых самых аб'ектаў.
Аператар instanceof мае быць выкарыстаны толькі для працы з аб'ектамі не
ўбудаваных тыпаў якія паходзяць з аднаго кантэкста JavaScript. Як і ў выпадку з
аператарам typeof, трэба пазбягаць любога іншага яго выкарыстання.