P.S. I Love You
| P.S. I Love You | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сінгл «The Beatles» з альбома Please Please Me |
||||||||||
| Бок «А» | Love Me Do | |||||||||
| Бок «Б» | P.S. I Love You | |||||||||
| Выпушчаны |
5 кастрычніка 1962 (Вялікабрытанія) 27 красавіка 1964 (ЗША) |
|||||||||
| Мова | англійская | |||||||||
| Фармат | 7" | |||||||||
| Запісаны | 11 верасня 1962 | |||||||||
| Жанр | Біт | |||||||||
| Кампазітар | ||||||||||
| Працягласць | 2:06 | |||||||||
| Лэйбл |
Parlophone Tollie 9008 (США) |
|||||||||
| Прадзюсар | Рон Рычардс | |||||||||
| Аўтар песні | Ленан/Мак-Картні | |||||||||
|
|
||||||||||
|
|
||||||||||
|
||||||||||
| P.S. I Love You | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | «The Beatles» | |||
| Альбом | Please Please Me | |||
| Дата выпуску |
22 сакавіка 1963 (мона) 26 красавіка 1963 (стэрэа) |
|||
| Дата запісу | 11 верасня 1962 | |||
| Жанр | Біт | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:06 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Джон Ленан[1] і Пол Мак-Картні[1] | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Please Please Me» | ||||
|
||||
«P.S. I Love You» (з англ. — «P.S. Я кахаю цябе») — песня гурта «The Beatles», напісаная ў асноўным Полам Мак-Картні[2]. Песня выйшла на баку «Б» першага сінгла гурта («Love Me Do») 5 кастрычніка 1962 года, а таксама ўвайшла ў першы студыйны альбом «The Beatles». Пазней песня была ўключана ў міні-альбом All My Loving і ў зборны альбом Love Songs.
Гісторыя песні
[правіць | правіць зыходнік]Песня была напісана ў 1961 годзе, калі Пол Мак-Картні быў у Гамбургу; некаторыя даследчыкі лічаць, што яна была прысвечана тадышняй сяброўцы Мак-Картні Дот Ронэ[3]. Аднак сам Мак-Картні адмаўляў гэта. Паводле яго слоў, гэта была толькі
…тэматычная песня, заснаваная на лісце… Яна была амаль цалкам маёй. Не думаю, што Джон да яе моцна прыклаў руку. Ёсць такія тэмы, да якіх прасцей прыкруціць песню, чым да іншых, і ліст — адна з іх… Яна не заснавана на рэальнасці, і я не пісаў яе маёй сяброўцы з Гамбурга, як некаторыя мяркуюць.Арыгінальны тэкст (англ.)…a theme song based on a letter… It was pretty much mine. I don't think John had much of a hand in it. There are certain themes that are easier than others to hang a song on, and a letter is one of them… It's not based in reality, nor did I write it to my girlfriend from Hamburg, which some people think.
— [4]
Джон Ленан пра песню сказаў наступнае:
Гэта песня Пола. Ён спрабаваў напісаць нешта накшталт «Soldier Boy»[5] гурта «The Shirelles». Ён напісаў яе ў Германіі ці калі мы ехалі ў Гамбург або з Гамбурга. Нейкі ўнёсак я, можа, і зрабіў, але не памятаю нічога асаблівага. Галоўным чынам гэта была яго песня.
Арыгінальны тэкст (англ.)That's Paul's song. He was trying to write a "Soldier Boy" like The Shirelles. He wrote that in Germany, or when we were going to and from Hamburg. I might have contributed something. I can't remember anything in particular. It was mainly his song.
— [6]
«The Beatles» рэгулярна выконвалі гэтую песню на сваіх выступах у Cavern Club, дзе яна карысталася вялікай папулярнасцю ў паклоннікаў[3].
Пісьменнік Джонатан Кот выказаў меркаванне, што тэкст песні (дакладней, фраза, якая пачынаецца з «P.S.») з'яўляецца тонкай адсылкай да вядомай песні 1957 года «Peggy Sue», у якой ёсць словы «I love you, Peggy Sue»[7].
Запіс песні
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню гурт запісаў гэтую песню падчас сваёй самай першай «пробнай» сесіі ў студыі «Эбі Роўд» 6 чэрвеня 1962 года, яшчэ з першым барабаншчыкам Пітам Бэстам, аднак запісы той сесіі не захаваліся[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ISWC Network Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ Harry 2000, с. 892. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFHarry2000 (даведка)
- ↑ а б MacDonald 2005, с. 61. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFMacDonald2005 (даведка)
- ↑ Miles 1997, с. 37. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFMiles1997 (даведка)
- ↑ «Soldier Boy» — сінгл гурта The Shirelles, які заняў у 1962 годзе верхнюю пазіцыю ў амерыканскіх чартах.
- ↑ Sheff 2000, с. 168. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFSheff2000 (даведка)
- ↑ Rolling Stone 1976, с. 81. Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFRolling_Stone1976 (даведка)
- ↑ Библия Битлз: Первая студийная сессия «Битлз» на Эбби Роуд (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2012. Праверана 7 красавіка 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біблія Бітлз: P.S. I Love You (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 7 красавіка 2011.
- Alan W. Pollack. Нататкі пра песню «P.S. I Love You» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 7 красавіка 2011.
- Тэкст песні «P.S. I Love You» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 7 красавіка 2011.
- Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні (Праверана 27 мая 2013)