Перайсці да зместу

ITunes Store

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Не блытаць з iTunes — праграмай-медыяпрайгравальнікам ад «Apple».

iTunes Store
Выява лагатыпа
Тып Інтэрнэт-крама i лічбавая дыстрыбуцыя
Распрацоўшчык Apple
Аперацыйная сістэма IOS, iPadOS, macOS, tvOS, Windows XP і больш познія версіі
Першы выпуск 28 красавіка 2003
Ліцэнзія уласная ліцэнзія
Сайт apple.com/itunes
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

iTunes Store ― лічбавая крама мультымедыйнага кантэнту, створаная кампаніяй Apple, у якой карыстальнікі могуць набываць і спампоўваць песні, альбомы, відэакліпы, рынгтоны і гукі апавяшчэнняў.

Крама была запушчана 28 красавіка 2003 года для аперацыйнай сістэмы Mac OS, а 16 кастрычніка 2003 года для Microsoft Windows. 29 чэрвеня 2007 года сервіс быў запушчаны як мабільная праграма для аперацыйнай сістэмы iOS.[1]

iTunes Store быў запушчана Стывам Джобсам, які на той момант з’яўляўся кіраўніком Apple, з мэтай стварэння лічбавай пляцоўкі для продажу музыкі. Падчас запуску крама з’яўлялася адзіным афіцыйным лічбавым каталогам, які прапаноўваў музычныя запісы ад усіх пяці найбуйнейшых сусветных лэйблаў гуказапісу, што забяспечыла праекту поспех і паўплывала на развіццё рынку лічбавай дыстрыбуцыі.[2]

Пазней стрымінгавыя сэрвісы пачалі замяняць спампоўванне музычных файлаў, і 30 чэрвеня 2015 года кампанія Apple запусціла ўласную платформу Apple Music.[3] Акрамя таго, з часам змяніўся і падыход да іншага кантэнту: падкасты, якія раней спампоўваліся праз iTunes Store, былі інтэграваны ў Apple Podcasts,[4] а фільмы і тэлешоу, даступныя для куплі і арэнды, сталі часткай Apple TV.[5]

Хоць на старце праект быў абсалютным лідарам у сферы лічбавых медыя, да сярэдзіны 2010-х гадоў стрымінгавыя платформы пачалі прыносіць больш даходу, чым класічная мадэль продажаў «купі і валодай», на якой будаваўся сэрвіс.[6]

Крама даступна на большасці прылад Apple, сярод якіх Mac (у дадатаку «Музыка»), iPhone, iPad, iPod touch і Apple TV, а таксама на Windows (праз арыгінальную праграму iTunes). Набытыя ў ёй відэаматэрыялы можна таксама глядзець праз дадатак Apple TV на прыладах Roku, Amazon Fire TV і некаторых тэлевізарах са Smart TV.[7]

У адрозненне ад іншых сэрвісаў кампаніі, такіх як Apple Music або Apple TV+, iTunes Store не мае вэб-версіі, таму для паўнавартаснага карыстання каталогам неабходна ўсталяваць настольную праграму.

  1. Timeline: iTunes Store at 10 billion(нявызн.). Computerworld. Праверана 17 чэрвеня 2026.
  2. Is Steve Jobs the God of Music? (англ.). Esquire (10 верасня 2014). Праверана 17 чэрвеня 2026.
  3. Dredge, Stuart. Apple Music launches to take on Spotify – and traditional radio (англ.). The Guardian (30 чэрвеня 2015). Праверана 17 чэрвеня 2026.
  4. Heater, Brian. Apple's Podcasts app for iOS hands-on (англ.). Engadget (26 чэрвеня 2012). Праверана 17 чэрвеня 2026.
  5. Get your Apple Account ready for purchases or downloads on your Apple TV – Apple Support (UK) (англ.). Apple Support. Праверана 17 чэрвеня 2026.
  6. Roettgers, Janko. Apple May Finally Shutter iTunes, But the iTunes Era Ended Long Ago (англ.). Variety (1 чэрвеня 2019). Праверана 18 чэрвеня 2026.
  7. Kastrenakes, Jacob. Apple TV app launches on Amazon Fire TV devices (англ.). The Verge (24 кастрычніка 2019). Праверана 18 чэрвеня 2026.