Перайсці да зместу

Be Incorporated

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Be Incorporated
Тып бізнес
Заснаванне 1990
Скасавана 2001
Заснавальнікі Жан-Луі Гасэ
Краіна
Адрас
Прадукцыя BeOS і праграмнае забеспячэнне[1]
Сайт beincorporated.com (англ.)

Be Incorporatedкарпарацыя, створаная ў 1990 годзе ў Каліфорніі, ЗША. Стваральнік аперацыйнай сістэмы BeOS і персанальнага камп’ютара BeBox. Кампанія створана былым выканаўчым дырэктарам Apple Computers Жанам-Луі Гасэ з капіталам Сеймура Крэя[2]. Галоўнай мэтай стварэння кампаніі была распрацоўка сучаснай перадавой камп’ютарнай платформы, як апаратнай, так і праграмнай.

У 2001 годзе актывы кампаніі былі скуплены Palm, Inc. за 11 млн долараў, пасля чаго была пачата працэдура ліквідацыі.

У верасні 2003 года кампанія выйграла працэс супраць Microsoft, абвінаваціўшы яе ў несумленнай канкурэнцыі, якая заключалася ў тым, што тая забараняла вытворцам персанальных камп’ютараў усталёўваць на свае вырабы аперацыйныя сістэмы, адрозныя ад Windows. Microsoft выплаціла Be, Inc. 23,25 млн долараў.

Каманда Be Inc. у кампаніі Palm Inc.

[правіць | правіць зыходнік]

Былыя супрацоўнікі Be Inc. амаль у поўным складзе ўліліся ў калектыў Palm, Inc. Стыў Сакаман, былы выканаўчы дырэктар Be Inc., — стаў кіраваць аддзелам апаратнага забеспячэння Palm, Inc. Ранейшы галоўны архітэктар BeOS, Джорж Хофман, — стаў галоўным архітэктарам падраздзялення PalmSource, Inc. Сірыль Мерыён, які кіраваў распрацоўкамі ядра ў BeOS, — стаў кіраваць распрацоўкамі ядра PalmOS. Аддзел праграмнага забеспячэння таксама ў руках былых супрацоўнікаў Be Inc. Так што Be Inc. у асобе сваіх супрацоўнікаў стала вельмі ўплывовай у Palm, Inc. За даволі смешныя, па мерках IT-рынку, грошы кампанія Palm, Inc. набыла сабе вельмі актыўную і перспектыўную каманду, якая можа калі не вывесці калісьці лідара КПК-рынку на ранейшыя пазіцыі, то прынамсі ўмацаваць яго ўплыў[3].

  • Pollack, Andrew (1990-03-03). Apple Official Says He Will Leave. The New York Times [амерыканская англійская]. 0362-4331. Архівавана з арыгінала 2023-09-28. Праверана 2023-09-28.
  • Артыкул на сайце QuBe.ru: «Фармальнае завяршэнне зліцця Be і Palm» Архівавана 1 верасня 2010.