Balenciaga
| Balenciaga | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | арганізацыя |
| Заснаванне | 1917[1] |
| Заснавальнікі | Крыстобаль Баленсіяга |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | Wholesale trade (business-to-business) of clothing and footwear[d][2] |
| Прадукцыя | адзенне і туфлі |
| Матчына кампанія | KERING[d] |
| Сайт | balenciaga.com (англ.) |
Balenciaga — дом моды, заснаваны ў 1919 годзе іспанскім дызайнерам Крыстобалем Баленсіягай у Сан-Себасцьяне. У цяперашні час базуецца ў Парыжы. Balenciaga зачыніўся ў 1968 годзе і ізноў адкрыўся пад кіраўніцтвам новага ўладальніка ў 1986 годзе.
З 2001 года Balenciaga належыць французскай групе Kering. Крэатыўным дырэктарам брэнда з 2015 да 2025 года з’яўляўся грузінскі дызайнер Дэмна Гвасалія. 13 сакавіка 2025 года стала вядома, што Гвасалія пакідае Balenciaga і ўзначаліць брэнд Gucci.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Крыстабаль Баленсіяга адкрыў свой першы буцік у Сан-Себасцьяне (Іспанія) у 1919 годзе, пазней пашыры свой бізнэс за кошт філіялаў у Мадрыдзе і Барселоне. Сярод кліентаў дома Balenciaga былі іспанская каралеўская сям’я і арыстакратыя, але калі іспанская грамадзянская вайна прымусіла Баленсіягу зачыніць свае крамы, ён перабраўся ў Парыж.
У Парыжы Баленсіяга размясціўся на авеню Георга V у жніўні 1937 года. На першым паказе мод ён прадэманстраваў дызайн з моцным уплывам іспанскага Рэнесансу — Balenciaga прадставіў на суд гледачоў стыль ампір, які лічыўся навінкай для таго часу. На працягу першых двух гадоў пасля адкрыцця французская прэса ўсхваляла Баленсіягу як рэвалюцыянера, яго ідэі былі вельмі запатрабаванымі. Кармель Сноў, рэдактар Harper’s Bazaar з 1934 па 1958, была адным з першых удзельнікаў яго праектаў.
Папулярнасць Баленсіягі была настолькі вялікая, што нават падчас Другой сусветнай вайны кліенты, рызыкуючы сваёй бяспекай, прыязджалі ў Парыж, каб убачыць яго навінкі. У гэты перыяд ён быў адзначаны за сваё «квадратнае паліто».
Аднак толькі ў пасляваенныя гады стаў відавочны поўны маштаб вынаходлівасці гэтага арыгінальнага дызайнера. Яго лініі зрабіліся больш лінейнымі і гладкімі, адхіляючыся ад формы пясочных гадзін, папулярызаванай «Новым абліччам» Крысціяна Дыёра. Гнуткасць яго сілуэтаў дазволіла яму маніпуляваць адносінамі паміж адзеннем і жаночымі целамі. У 1951 годзе Баленсіяга цалкам змяніў сілуэт, пашырыўшы плечы і зняўшы талію.